Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У нас ходзіць за гумном конь, што салдаты кінулі некалькі дзён таму. Ён, сказаць, і не наш-жа, казённы. Няхай акрыяе крыху, а тады можа зноў якая часць забярэ… Хіба на ім вы паедзеце.

Яна ўжо не гаварыла больш, што гаспадара няма дома. Кандрат Назарэўскі думаў: „яна ад мяне стараецца хутчэй пазбавіцца“.

— Дзе-ж ваш Анатоль цяпер? — зноў запытаў ён.

— Жывога няма! Каб на вайне галавы не склаў, дык абазваўся б дагэтуль. Божа мой, божа!

Яна пусціла слязу.

— А ён-ка зняты на фатаграфіі зусім нядаўна.

Кандрат Назарэўскі перавярнуў фатаграфію на другі бок. І фатаграфшчыцкі штамп быў ужо на польскай мове: павятовы майстар быў ужо дапасаваўся да новай улады.

— Пры паляках здымаўся ваш Анатоль.

— Божа мой, чаго вы хочаце ад мяне! Мы нічога не чулі пра нашага Толіка.

І жанчына вышла з хаты. Яна спусцілася з падгнілага ганка на маленькі дворык, адгарожаны ад вялікага нізкай агарожай, абсаджаны маладымі ліпамі, увесь у рэштках ранейшага кветніка: у некалькіх мясцінах у непарадку расла недагледжаная півоня, буялі жоўтыя сцеблаватыя кветкі; флёксы напалам з травой глушылі ўсё, што было каля іх і пад імі драбнейшага. Скрозь была трава, мятліца — як паплавец які перад ганкам. Каля платца куры дзяўблі штосьці з каўша, чарада індыкоў і качак цягнулі шыі праз плот да яды.

Кандрат Назарэўскі бачыў праз акно, як жанчына адчыніла брамку, як пайшла кудысьці за скляпок. Там яна і знікла з вачэй. Кандрат Назарэўскі разглядаў пакойчык. На камодзе пажаўцела і запылела сарвэта. Счарнелы агрызак яблыка красаваўся на ёй. Адна на адной ляжалі тры ці