Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Глядзі яе, кармі, даглядай, як сваю.

— Братка ты мой! — адказаў каваль, ціснучы яму руку.

Вайсковец ускочыў на каня і рушыў у дарогу. За ім паімчалася дзесяць конных чырвонаармейцаў. Ярмалінскага павялі. Каваль увайшоў у хату і глянуў на печ за комін.

— Ну, абагрэлася? — запытаў ён.

— Горача, — пачуўся з-за коміна звонкі дзіцячы голас.

— То злезь. Малака выпі. Як цябе зваць?

— Ірынка.

— А, Ірынка, Ірынка, бач ты.

Ірынка злезла з печы і пайшла да стала ёсці малако. На ёй быў мініятурны салдацкі шынялёк, валасы падстрыжаны да вушэй. Яна з‘ела малако і падзякавала. Каваліха глядзела на яе і смяялася:

— Які зграбны салдацік.

Увайшоў чырвонаармеец і паклаў на стол хлеб:

— Еш, Ірынка.

— Што вы, — не вытрымала каваліха, — яна разам з намі будзе есці.

Чырвонаармеец падышоў да Ірынкі і пачаў кудлачыць яе валасы.

— Не чапай!

І Ірынка залілася рогатам.

Чырвонаармец пайшоў на дарогу змяніць варту, а Ірынка абедала з кавалёвай сям‘ёй. Засвяціла сонца, у зацішку пацяплела, і Ірынка, апрануўшы паверх свайго шынялька чырвонаармейскі кароткі кажух, пайшла на двор і села на бервяно. Зімовае неба было сіняе і чыстае. Куст травы, не закіданы снегам, тырчэў з-пад прызбы. Травіны былі мёрзлыя і абледзянелыя. Ірынка вырвала травіну і паднесла да носа.

— Не пахне, — сказала яна сама сабе і пайшла