Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Пыталіся, ці ў Цецераўцах салдаты ёсць, — зашаптаў ён свайму бліжэйшаму суседу. — Можа нам каб туды падацца. (Падумаў і спалохаўся.) Але-ж вы дарогу ведаеце, што мне з вамі, блізкі свет…

З-пад пільні ўсе пайшлі дарогай паміж поля і лесу і раптам пачулі, што дзесьці далёка часта страляюць. Краўцу сказалі варочацца дадому, а ўсе мелі каманду хутчэй даімчацца туды. Пакінулі па двух чалавек па выхадах з лесу і рушылі. Кравец дабег да суседняй вёскі і там астаўся начаваць — дадому яму было далей, а смеласць яго адразу скончылася. Неўзабаве хтосьці вясковы вярнуўся з-пад Цецераўцаў і расказаў, што на ўзлеску, непадалёку ад выхаду на Цецераўскую дарогу, заўважылі чалавек дзесяць бандытаў — яны выкіроўваліся на дарогу, але пусцілі наперад аднаго: ці няма каго на дарозе. Іх абстралялі і забралі ўсіх жывых, але самага іхняга начальніка, якога даўно ўжо шукаюць, паміж імі не было. Бандытаў запыталі, дзе іх начальнік, а яны сказалі, што ён адзін уцёк з гэтага боку. А калі большэвіцкі начальнік закрычаў, што яны або памогуць яго злавіць, або ўсіх іх зараз-жа пастраляюць (а так — то могуць і дараваць тое-сёе), то з пара бандытаў абазвалася, што найбольш блізкі к начальніку быў Ярмаліншчык, яны ўдвух і адышліся ад усіх.

Кравец раптам пачаў чухаць над брывамі, вельмі шпарка скурыў адразу адна за адною дзве папяросы, чаго ніколі раней з ім не было, і нечакана ўсім заявіў:

— То ў мяне здогадкі ёсць. Я-ж кажух шыў у Ярмалінскага. Тымчасам уначы шыючы — ужо другія пеўні пераспявалі, каб я жыў! — Чую, як-бы нехта нагару палез. У хаце мне ўсё чуваць. А са-