Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

драта Назарэўскага. На фатаграфіі яна была год на дваццаць пяць маладзейшая. У яе чалавека вісеў на грудзях пры камізэльцы шырокі ланцужок ад гадзінніка. Вываксаныя боты на здымку вышлі белыя. Жанчына была адзета пад тагочасную моду. Такое адзенне магла падараваць тады якая-небудзь пані сваёй улюбёнай ахмістрыні.

На другой фатаграфіі Кандрат Назарэўскі разгледзеў чалавека таксама з падкручанымі стрэлкамі вусамі, але постаць гэтая куды была зграбнейшая. Калі на першай фатаграфіі так і відаць было адразу, што тут мужык выбіўся ў паны, то гэты здаецца спрадвеку каля паноў аціраўся. І манішка на ім была цвёрдая, і гальштук упоперак спрытна падвязан. А побач была яшчэ трэцяя фатаграфія. На ёй быў знят малады хлапец. Зусім малады. Бязвусы, у галіфе, у фрэнчы з кішэнямі і кішэнькамі ўсюды. Ён сядзеў, паклаўшы нагу на нагу; валасы на галаве намачыў і прыгладзіў, прабраўшы роўненькі прабор збоку. Кандрат Назарэўскі раптам падняўся з канапкі і падышоў да фатаграфіі. Ён пазнаў гэтага хлапца. Ён глянуў на жанчыну.

— Ну, дзе-ж я вам таго каня вазьму, — сабраўшы ўсю сваю штучную ласкавасць, сказала яна.

Кандрат Назарэўскі рашуча павярнуўся да жанчыны. У яе недзе над вачыма, у брывах, ішла рыса, уласцівая твару сфатаграфаванага хлапца. „Маці!“ — падумаў Кандрат Назарэўскі.

— А дзе ваш Анатоль цяпер? — секануў ён, не зводзячы вачэй з жанчыны.

Старая раптам збянтэжылася, замыляла губамі, загаварыла:

— Вы нашага Анатоля ведаеце? Хто-ж вы так будзеце? Адкуль вы?