Перайсці да зместу

Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— А ці далёка вам ехаць?

— Вёрст сорак.

— Яно-такі і трэба было-б даць вам фурманку, але-ж коней нашых няма дома. Усе ў абозе. Тры кані было, дык аднаго палякі пагналі з сабою, а два — у абозе. З чырвонаармейцамі паехалі… І ліха яго ведае, гэтага старасту, чаго ён ад нас хоча, чаго ён да нас чэпіцца. Ён-жа ведае, што коней нашых дома няма.

Кандрат Назарэўскі паспрабаваў узяць па-добрасці:

— Я скрозь не паеду на вашай фурманцы. Вёрст дваццаць, пятнаццаць праеду, а там фурманку змяню.

— Дык дзе-ж я вам вазьму тую фурманку!

Кандрат Назарэўскі сеў на старасвецкую, абточаную шашалем, канапку. Пасля валтузні з сабакамі, рана на назе пачала ныць. Занылі плечы, грудзі. Ён пайшоў на адкрытую:

— Давайце зараз-жа фурманку!

Жанчына паціснула плячыма і таксама села ля дзвярэй, на абітае паркалем крэсла, старое, збітае цвікамі. Яна нарыхтавалася маўчаць. Чырвонаармеец чакаў адказу і разглядаў пакой.

Над камодам віселі фатаграфіі. Тутэйшы фатограф, можа павятовы які ці местачковы, быў невялікі майстар: на адной фатаграфіі чалавек вышаў з нейкім пагнутым носам (калі толькі сапраўды нос у яго быў просты), з адтапыранымі губамі. Вочы сядзелі глыбока і ў іх было задаваленне. Вусы былі закручаны стрэлкамі. Ён сядзеў на нейкай мадэрнізаванай фатаграфскай ламачыне, а поплеч яго стаяла жанчына, паклаўшы яму руку на плячо. Ён сядзеў, а яна стаяла і здавалася высокай. Гэта была тая самая жанчына, што сядзела цяпер ля дзвярэй і старалася не глядзець на Кан-