Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЦЭНА ЧАЦЬВЕРТАЯ

Адбываецца ў тым-жа пакоі. Маці і бабка шыюць. Дзед сядзіць на сваім месцы з місачкаю ў руках і есьць.

Маці. На дварэ цёмна, а Анжэліны яшчэ няма. Каб хаця ня здарылася чаго.

Бабка. Мо‘ там у магазыне затрымалі, а мо‘ спынілася на дварэ. (Глядзіць у акно). Не, ня відаць.

Маці. Мне ўсё-такі не хацелася-б пасылаць яе. Заўсёды сэрца маё неспакойна ў гэты час.

Бабка. Дык што-ж рабіць? Будзеш трымаць яе ў хаце — ёй дрэнна будзе, пусьціш яе з хаты — табе дрэнна.

Дзед. Нічога, яна разумная дзяўчынка. Толькі, вядома, — дзіця.

Уваходзіць Анжэліна.

Бабка. Ну, вось і зьявілася.

Маці. Што-ж ты, Анжэліна, так доўга забавілася?