Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Анжэліна. А, ня праўда!

Бабка. Будзе праўда, калі будзеш добраю, спакойнаю дзяўчынкаю.

Анжэліна (падбегла да дзеда). А мне дзедка скажа, праўда ці не?

Дзед. Шкада нам стала цябе, наша зязюлька. Мы і прыдумалі, каб замест мамы ці бабкі ты і прыносіла і адносіла работу, вось ты і будзеш прагульвацца.

Анжэліна. Ой, як добра будзе, дзедка! (Абдымае яго). Я хутка-хутка буду хадзіць, прыносіць і адносіць, прыносіць і адносіць… Уй, як будзе добра, дзедка!

Бабка. Ты мо‘ думаеш, што гэта будзе і ўся твая работа? Фастрыгаваць-жа ўсёроўна трэба.

Анжэліна. Я ведаю, пафастрыгуем усё, тады я панясу, зробім тое, што я прынясу, тады зноў панясу. Праўда, дзедка?

Дзед. Так, так, Анжэлінка. (На дварэ зайграла шэйнакатрынка).

Анжэліна (радасна страпянулася). Му­зыка! (Падскочыла, хацела бегчы да акна і раптам спынілася). Не, я ня буду глядзець, буду працаваць. (Садзіцца ля стала, пачынае шыць, але відаць, што ёй хочацца выскачыць на вуліцу. Маці задаволена ўсьміхаецца).

Бабка. От малайчына наша Анжэліна!

Заслона