Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Анжэліна. Зусім не. Я так даўно ня была на вуліцы. Я зусім хварэю ад таго, што ўсё сяджу дома. Я хачу гуляць.

Дзед (гладзячы яе па галоўцы). Чаго ня можна, таго ня можна. А ты заўсёды хочаш таго, чаго ня можна. Я вось колькі дзён ня выходжу і зусім ня зьбіраюся крычаць.

Анжэліна. Дзедка, чаму нам заўсёды трэба працаваць?

Дзед. А таму, што мы бедныя, галубка. Працаваў твой тата, працаваў і я пакуль ня здарыўся паралюш. Усім трэба працаваць, ды ня ўсе так працуюць, як мы, а другія і зусім не працуюць. Але ўсёроўна ня трэба жадаць таго, што не спаўняецца. Засьні, мая зязюлька, адпачынь. Вось так, і супакоішся тады, так будзе лепей…

На сцэне цямнее