Бацька. Нічога не разумею.
Крутагор. Мы знайшлі скарб.
Ціхаход. Золата.
Бацька. Што за ліха, — якое золата.
Міліцыянэр. Вось прыдзе камісія, тады будзеце ведаць.
Бацька (да Крутагора злосна). Кажы, што тут нарабілася?
Крутагор. Нічога, татачка, зараз адчыняць скрынку і вы ўбачыце многа-многа золата. Гэта скарб, які пакінуў Грак.
Бацька. Грак? А дзе ты яго ўзяў?
Крутагор. У лесе знайшлі.
Бацька. А чаму ты не сказаў мне?
Ціхаход. Бачыце, дзядзька, атаман Грак пакінуў наказ, каб увесь скарб аддаць у савет.
Крутагор. Мы заявілі старшыні сельсавету.
Міліцыянэр. А вось, здаецца, ідзе і камісія. (Чуваць галасы мужчын}.
Старшыня (да членаў камісіі). Ну, вось, — гэтыя два хлапчукі знайшлі нейкі скарб і, як сумленныя мальцы, заявілі ў сельсавет. Наш абавязак аглядзець яго і, як гаворыцца, злажыць акт.