Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЦЭНА ШОСТАЯ

Удзельнічаюць:

1. Крутагор 6. Старшыня
2. Ціхаход 7. Сакратар
3. Міліцыянэр 8. Пятрук
4. Крутагораў бацька 9. Цімох
5. Абраша 10. Некалькі мужчын.
Адбываецца ў хаце Крутагора. Крутагор і Ціхаход уносяць у хату скрынку. За імі ўваходзіць міліцыянэр.

Міліцыянэр. Стаўце на стол. Вось так, з гэтага краю.

Уваходзіць бацька Крутагора.

Бацька. Што тут здарылася? Можа яны ўкралі што-небудзь?

Міліцыянэр. Нічога, будзьце спакойны.

Бацька. А што гэта такое на стале? (Падыходзіць).

Міліцыянэр. Не падыходзьце блізка. (Вымае шашку, прыхінае да пляча і становіцца на варту).