Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пратрымаешся. Хутка ў Грака будзе боль­шая сіла, чым у цябе, хутка забяром увесь павет, а там пабачым. Заутра ў паход. Калі я загіну, я думаю, і маю права думаць, што той скарб, які застанецца, не загіне марна, а пойдзе на карысьць новае дзяржавы. Заўтра я іду ў паход. Можа заўтра мяне ня будзе, але ўсякі, хто знойдзе ці запіскі, ці плян мясцовасьці, дзе схован скарб, павінен выканаць маю апошнюю волю — усёроўна, ці заўтра, ці праз тысячу год. Грак“.

Крутагор. Што, канец?

Ціхаход. Канец. Яго-ж палякі забілі і больш ён ня мог пісаць.

Крутагор. А як-жа скарб? Ён-жа тут піша пра скарб, пра плян мясцовасьці, дзе ён схаваны.

Ціхаход. Чакай, вось тут яшчэ ёсьць нейкі асобны скрутачак.

Крутагор. Даставай. (Ціхаход выцягвае, раскручвае).

Ціхаход. Гэта маленькі і мала тут напісана. (Чытае. Крутагор паўтарае за ім кожнае слова). „Адмерай ад гэтага месца дзьвесьце крокаў на захад, адвярніся тварам на поўдзень. Прайдзі тады дванаццаць сажняў і капай“.

Крутагор. Значыць, усё?

Ціхаход. Як бачыш. (Задумаўся).