Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Крутагор. О, чуеш?

Ціхаход. Ну, добра. Я дастаю. (Выцягвае скрутак паперы, разгортвае яго і чытае). Дзеньнік Грака.

Крутагор (Радасна). Дзеньнік Грака! Чытай, чыитай!

Ціхаход (чытае). Бі паноў і капіталістых, зьнішчай буржуазію, няхай жывуць мазольныя рукі!

Крутагор. А во: 12 мая 1920 г. (Чытае). „Прымі, госпадзі, душу раба твайго пана Гардылу. Мы яго расстралялі. А зловяць нас, таксама расстраляюць“. А во: „15 мая. Сёньня польскія жандары злавілі майго сябра Івана Галушку і запаролі шампаламі“.

Ціхаход. „17 мая. Нас трое. Учора зноў была аблава, але Яўтух нас папярэдзіў, і паны засталіся з носам. Вялікая злосьць падступае да сэрца, хочацца быць лютым зьверам. А легіянэры п‘юць кроў, палошчуцца ў ёй. Некалі людзі прачытаюць гэты дзеньнік, мяне ўжо тады ня будзе, гэта я ведаю, але ведайце ўсе, што няма такое кары, няма такога злачынства, на якое не пайшлі-б паны, ахоўваючы сваю маемасьць“.
21 мая. Мы ўжо ня ходзім у вёску даведвацца, аб тым, што робяць легіянэры. Да нас самі ідуць хлопцы з адрэзамі. Гракава армія павялічваецца з кожным днём, з кожнаю гадзінаю. Пане Пілсудзкі! Ты доўга не