Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Крутагор. Што? Я іх нішчу? Ня я іх нішчу, а яны мяне. (Ён старанна чухаўся і вытрасаў іх). І так заядла, што нельга ўстаяць на месцы, а ты-ж ведаеш, які я цьвёрды. Калі маці пачне лупіць венікам, дык я і не зварухнуся, а тут нібы вогненымі іголкамі коле мяне. Трэба мець сланёвую скуру, а яе ў мяне няма.

Ціхаход. І ня будзе, мой сябра.

Крутагор. Вядома, што ня будзе. (Надзявае штаны і мерацца зашпіліць падцяжку).

Ціхаход. Чакай, таварыш Крутагор, што гэта ў цябе такое?

Крутагор (паказвае на падцяжку). Вось гэта?

Ціхаход. Ага.

Крутагор. Як што? Звычайная падцяжка, што служыць… ну, ты сам ведаеш, для чаго яна. (Яму стала ніякава, падцяжка засталася незашпіленаю).

Ціхаход. Калі не памыляюся, ты, таварыш Крутагор, калісьці расказваў мне пра гэтую рэч. Я ўспамінаць ня буду, бо бачу, што ты і так чырванееш. Гэта сумная гісторыя і кажа аб цемнаце нашых дзядоў і аб хітрыках іхных ворагаў. Але, як табе вядома, рэволюцыя вымела з зямлі гэты бруд, а нам з табою трэба давесьці справу да канца.

Крутагор. Што гэта ты хочаш сказаць?