Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і ён сеў на зямлю і так, седзячы, пачаў яго тузаць. Ціхаход углядаецца на неба). Эх, якое хараство гэтае сіняе неба з белымі хмаркамі! Вунь два белыя мядзьведзі на крыгах плывуць і пазяхаюць. О, скочылі ў воду, паплылі. (Счакаўшы). А вунь нейкі востраў. Белыя стаенныя коні, а ззаду нешта страшнае. А гэта, мусіць, леў і людзі з бе­лымі трапачкамі на галавах. Ух, пабеглі, пабеглі.

Крутагор. Хто пабег.

Ціхаход (павярнуўся да яго). А гэта там хмаркі. Ну, як у цябе?

Крутагор. Трашчыць яй-права трашчыць.

Ціхаход (падымаючыся). А мне шкада гэтага дубка… (Раптам Крутагор усхапіўся і пачаў шалёна падскакваць і лапаць рукамі па штанох. На яго напалі мурашкі).

Крутагор (сьціснуўшы зубы). А-ххх, хі-і-і…

Ціхаход (сьмяючыся). Ты, Крутагор, тан­цуеш, як папуас вакол сьвятога агню. Што з табою здарылася, сябра мой? Можа ты хочаш зьдзівіць сьвет сваею фізкультураю.

Крутагор (са злосьцю). А ідзі ты к ліхой долі! (Ён падскочыў, адшпіліў падцяжку, скінуў штаны, пачаў вытрасаць іх і церці ногі).

Ціхаход. А, разумею; гэта ты папаўся ў лапы жоўтых мураўёў. Але-ж навошта ты так неміласэрна нішчыш іх?