Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЦЭНА ТРЭЦЯЯ

Удзельнічаюць:

1. Крутагор 2. Ціхаход
Адбываецца ў лесе. Шчабечуць птушкі. Здалёк чуваць галасы Крутагора і Ціхахода. Яны спрачаюцца.

Крутагор. А я табе кажу, Ціхаходзе, раз чалавек высокі ды таўсматы, ён павінен быць дужым. А малы адкуль возьме сілу?

Ціхаход (ідучы за ім). А я табе кажу, Кру­тагор, што сіла даецца чалавеку не па росту.

Крутагор. Каторы конь здаравейшы, — малы ці вялікі?

Ціхаход. Калі малы ды сыты, дык ён зда­равейшы за вялікага худога.

Крутагор. А! калі сыты.

Ціхаход. Ну вось табе таксама і чалавек: бывае высокі, але нядужы, і другі меншы ростам можа лёгка пакаціць яго. Ды нашто табе далёка. Ты-ж, здаецца, крышку большы за мяне, але-ж я цябе валяю.