Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Крутагор. От быў чалавек, каб такіх было больш.

Пастух. Псі-і, каб такія былі ўсе, як ён, дык ад легіёнаў ды паноў толькі-б пыл курэў.

Крутагор. Каб я тады быў такім, як цяпер, дык напэўна быў-бы разам з Гракам.

Ціхаход. Так. Я чуў, казала мне маці, што ён за праўду стаяў, яго любілі бедныя сяляне і ненавідзелі паны. Скінем, хлопцы, шапкі і схілімся перад такім чалавекам, як атаман Грак. (Ціхаход скідае шапку, за ім скідаюць усе. Пастух скінуў шапку і перахрысьціўся).

Заслона