Гэта старонка не была вычытаная
СЦЭНА ДРУГАЯ
Удзельнічаюць:
| 1. Ціхаход | 3. Лёнька |
| 2. Крутагор | 4. Васіль |
| 5. Пастух | |
Адбываецца каля лесу. Тут стаяць вясковыя хлапчукі: Ціхаход, Крутагор, Лёнька і Рыгоркаў Васіль. Ціхаход грае на дудцы. На Крутагоры чорная падцяжка. Здалёк чутна труба пастуха.
Крутагор (да Лёнькі). Дай мне, Лёнька, свайго ножыка, я спушчу сабе дудку.
Лёнька (у гэты час стружа нешта). Мне не шкада, але і мой вытупіўся, ня рэжа, а толькі коўзае.
Крутагор. А ты шкадуеш.
Лёнька. Вот сказаў, — шкадую: вазьмі, але ўсёроўна ты ім нічога ня зробіш. (Дае ножык).
Ціхаход. Ты што, здаецца, зьбіраешся хвойку глуміць.
Крутагор. А табе шкада?
Ціхаход. А табе не шкада?