Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Маці. Ды я забылася пра яе.

Крутагор. Ну, мы ня будзем такімі дур­нымі.

Маці. Дык вось, якая будзе ў цябе дарагая падцяжка.

Крутагор. А калі вы мне прышыеце яе?

Маці. Ды хоць і цяпер. Скідай штаны, дык я і прышыю.

Крутагор (закруціўся). Во, добра. (Да дзяцей). Вы пачакаеце крышку.

1-ы хлопчык. Доўга чакаць, трэба ісьці.

Усе. Пойдзем, пойдзем.

Крутагор. Крышачку пачакайце, я скіну. (Пачынае скідаць штаны). Мамка мне прышыюць, ды пабяжым да Ціхахода. (Маці і бацька лёганька ўсьміхаюцца).

Заслона