Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Маці. Што гэта яе няма? Пайду гляну. (Выйшла, за дзьвярыма). Анжэліна! Анжэліна, гэта ты?

Дзед. Ёй хочацца пабавіцца больш на дварэ.

Увайшла маці.

Маці. Мусіць, мне паказалася. Нідзе ня відаць. Усё-такі я непакоюся. Я думаю прайсьці, мо‘ спаткаю.

Бабка. Ды яно-ж так — прайдзі. (Маці ахінула хустку і выходзіць. Толькі прачыніла дзьверы).

Маці. А, такі яна. (Вярнулася. За ёю ўваходзіць 1-я дзяўчынка).

Бабка (прыглядзеўшыся). Хто яна? Гэта-ж не Анжэліна.

Маці (павярнулася). А, праўда. Ты-ж адкуль, дзяўчынка?

1-я. Я прыйшла разам з вашаю дзяўчынкаю.

Маці. Ну, добра.

Бабка. Нешта новае задумала Анжэліна.

Маці. А яна-ж дзе затрымалася?

1-я. Яна тут, за варотамі. Я прыйшла папрасіць, каб вы не сварыліся на яе.

Бабка (дабрадушна ўсьміхаючыся). Ого, з абаронаю прыйшла.

Маці. Уперад яна раней прыходзіла. А гэ­та, мусіць, вы недзе разам загуляліся.