Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бабка. І даказаў.

Дзед. Так, і даказаў. Я падняў гэтыя жалезныя рамы і занёс іх аж на трэці паверх!

Бабка. Дык вось цяпер ня можаш зьлезьці з лаўкі.

Маці (да бабкі). Ня трэба аб гэтым гаварыць. Тут ніхто не вінаваты. Так здарылася.

Бабка. Але-ж магло і ня здарыцца.

Маці. З кожным чалавекам што-небудзь павінна здарыцца. Вось я думаю, што сёньня Анжэліны няма пазьней, чым усе разы.

Бабка. Ат, нідзе ня дзенецца. А вось як прыдзе, дык насварыся.

Маці. А можа яе ў магазыне затрымалі.

Дзед. Вось кажаце пра Анжэліну. Я многа думаю аб ёй. Думаю, што дзе-небудзь ёсьць Анжэліна, такіх-жа гадоў, але тая Анжэліна і ходзіць у школу, і мае ляльку ці цацкі, гуляе на сонцы, на чыстым паветры, як і трэба дзецям, а наша Анжэліна нічога гэтага ня мае. Яна за работаю сушыць свае дзіцячыя ручкі, грудзі і без пары вяне.

Маці (у гэты час глядзела ў акно). Здаецца, ідзе.

Бабка. Ды прыдзе. А хіба-ж яна адна та­кая? Такіх, як яна, ня мала.