Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Міль. Раз просяць, мы не адмаўляем, а іграем і забаўляем. Няхай толькі не шкадуюць ды нас частуюць.

Усе. Пачастуюць, пачастуюць.

Шэйнакатр. Вось толькі наладзім нашу му­зыку. (Дае некалькі галасоў).

1-я. Іграе, іграе!

Міль. Трэба, каб была настроена.

Адзін. З песьняю будзеце іграць?

Міль. А ты як хочаш?

Адзін. Я ня ведаю.

Усе. З песьняю, з песьняю: чыгі, чыгі.

Міль. Ладна, чыгікнем.

Усе (сьмяюцца). Чыгікнем.

1-я. І Паўлушка будзе сьпяваць?

Міль. Уся наша капэля.

Падышоў хлопчык.

1-я. Во, цукерачнік падышоў.

Хлопчык. Пасьмейся: я сказаў татку.

2-я. Дай цукерак Паўлушку.

Хлопчык. Якому гэта Паўлушку?

1-я. А вось якому. (Паказвае на папугу).

Галасы:1-ы. Ну дай, дай.
2-і. Ня будзе есьці.
3-і. Ого, ня будзе, давай толькі. (Хлопчык дае).
4-ы. Раскруці паперачку.
2-і. А няхай сам раскручвае.