Старонка:Тры п’ескі (1930).pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1-я. Больш за цябе.

Хлопчык. Уга, больш за мяне. Мой-жа татка сваю краму мае.

1-я. А мой татка ў пажарніках, дык… дык возьме ды спаліць тваю краму.

2-я. Пойдзем да музыкі, а то, мусіць, ён сюды ня прыдзе. (Пацягнула яе за руку).

Хлопчык (адзін). Ідзеце сабе, а я пайду дадому, ды скажу, што хочуць спаліць краму, тады будзе ім. (Пайшоў).

Чуваць шум, гоман дзяцей.

Галасы:1-ы. Зараз будуць яшчэ іграць.
2-і. Ды не, — мусіць пойдуць далей.
3-і. Тут пайграйце, тут.
4-ы. Тут нічога не дадуць.
5-ы (пяе). Чыгі-чага, чыгі-чага, чыгі, чыгі-чага.

Зьяўляецца многа дзяцей, з іх больш дзяўчатак. Пасярод іх шэйнакатрыншчык і хлопчык Міль з клеткаю, у якой папуга.

1-я. Пайграйце, дзядзька, тут.

Адзін. Не, лепей ісьці туды, далей.

2-я. Чаго далей? Лепей тут.

1-я. Тут, тут.

Усе. Ну, няхай тут. Пайграйце тут.

Шэйнакатрыншчык. Можам і тут, мы не пагарджаем.