перадаваны заўсёднаму Трыбуналу Справядлівасьці. Рашэньні заўсёднага Трыбуналу будуць безапэляцыйнымі і будуць мець тую самую моц, што і рашэньні, выданыя на аснове 13-га артыкулу Дагавору.
РАЗЬДЗЕЛ II.
АРТЫКУЛ 13.
Кожная з Галоўных Саюзных і Ставарышаных Дзяржаваў з аднаго боку і Польшча з другога боку будземагчы назначыць у адпаведных сталіцах дыплёматычных Прадстаўнікоў, таксама як і ў местах і портах сваіх тэрыторыяў Гэнэральных Консуляў, Консуляў, Віцэ-Консуляў і консулярных Агентаў.
У кожным выпадку Гэнэральным Консулі, Консулі, Віцэ-Консулі і консулярныя Агенты будуць магчы ўвайсьці ў урадаваньне толькі тады, калі ў звычайнай форме будуць дапушчаны Урадам, на тэрыторыю якога яны высланы.
Гэнэральныя Консулі, Консулі, Віцэ-Консулі і консулярныя Агенты будуць карыстацца ўсімі прывілеямі, звальненьнямі і ўсякага роду імунітэтамі, якія ёсьць альбо будуць запэўнены консулярным агентам найбольш упрывілеёванага народу