заньнямі міжнароднага значэньня і былі адданы пад гарантыю Лігі Народаў. Ня будуць яны мець магчымасьці быць зьмененымі бяз згоды большасьці Рады Лігі Народаў. Злучаныя Штаты Амэрыкі, Брытанская Імпэрыя, Францыя, Італія й Японія аабавязваюцца не адмаўляць свайго пазваленьня на якую-нібудзь зьмену вышэйшых артыкулаў, якая-б знайшла ў належнай форме згоду большасьці Рады Лігі Народаў.
Польшча згаджаецца, каб кожны Сябар Лігі Народаў меў права зьвяртаць ўвагу Рады на пераступ альбо на небясьпеку пераступу якога-нібудзь з гэтых абавязаньняў, а таксама, каб Рада магла паступіцб такім чынам і даць такія інструкцыі, якія прызнае за ўказаныя і патрэбныя ў даных акалічнасьцях.
Затым Польшча згаджаецца, каб у выпадку розьніцы зданьняў у пытаньнях права альбо дзеяньняў, прадбачаных гэтымі артыкуламі, зайшоўшай паміж Польскім Урадам і каторай-нібудзь з Галоўных саюзных і ставарышаных Дзяржаваў ці якой нібудзь іншай дзяржавай — Сябрам Рады Лігі Народаў гэтая розьніца лічылася спрэчнаю міжнароднага характару, згодна з галашэньнем 14 артыкулу Дагавору Лігі Народаў. Польскі Урад згаджаецца, каб розныя спрэчкі гэтага роду былі па жаданьню другое стараны