Перайсці да зместу

Старонка:Тецюрэў. Прыродазнаўства 4 кл. (1945).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

I. ЖЫЦЦЁ РАСЛІН.

ЯК РАССЯЛЯЮЦЦА РАСЛІНЫ.

Лета прайшло. Збожжа на палях ужо ўбрана: яго знялі, як толькі ў каласах паспелі зерні. Амаль усе расліны - і дрэвы, і кустарнікі, і травы - ужо адцвілі і далі насенне. З гэтага насення на наступны год паявяцца новыя, маладыя расліны.

Насенне ў раслін заключаецца ўнутры плода, а плод развіваецца з кветкавага песціка, які разросся пасля таго, як адбылося апылкаванне кветкі.

Насенне можа прарасці толькі ў тым выпадку, калі яно трапіць на вільготную, цёплую зямлю.

Усім вядома, як лёгка падаюць з дрэва спелыя яблыкі: варта толькі крыху патрэсці яблыню, і плады сыплюцца з яе цэлым дажджом. Праз некалькі дзён гэтыя яблыкі, напэўна, і самі ўпалі-б з дрэва, асабліва пры ветраных надвор'і. Так і бывае з дзікімі яблынямі, якія растуць у лесе: увосень пад імі мы знаходзім многа апаўшых з дрэва пладоў. Таксама лёгка асыпаюцца з галін на зямлю іншыя сакавітыя плады і ягады, калі яны становяцца зусім спелымі.

Калі такія сакавітыя плады пападаюць на зямлю, іх мякаць хутка згнівае. Тады насенне, якое ў іх знаходзілася, аказваецца ўжо проста ў глебе і можа прарастаць.

Але такіх раслін, якія прыносяць сакавітыя плады, у нас параўнальна не так многа. Значна больш у нас такіх раслін, у якіх, наадварот, паспеўшыя плады становяцца сухімі і жорсткімі. Такімі з'яўляюцца, напрыклад, усім вядомыя плады бобу, гароху, жоўтай садовай акацыі і маку. Такія сухія плады не ападаюць разам з насеннем, а спачатку растрэскваюцца і раскрываюцца. Тады спелае насенне лёгка аддзяляецца ад засохшага плода і падае на зямлю.

Дзякуючы насенню расліны могуць распаўсюджвацца па зямлі і займаць абшырныя прасторы. Так, напрыклад, сасновыя і бярозавыя лясы растуць і ў БССР, і пад Масквой, і ў Заходняй Еўропе, і ў Сібіры. Калі-б насенне заўсёды падала на зямлю толькі каля сваёй матчынай расліны, на якой яно паспела, расліны не маглі-б рассяляцца і, заглушаючы адна другую, гінулі-б ад цеснаты. Аднак у сапраўднасці мы знаходзім у раслін розныя прыстасаванні, дзякуючы якім насенне іх можа рассейвацца на больш шырокай прасторы.

Распаўсюджанне насення ветрам.

Файл:Рыс. 1
Рыс. 1. Плодзікі адуванчыка, якія разлятаюцца па ветру

Усім добра знаёмы адуванчык. І лёгка здагадацца, чаму яму далі такую назву.

Калі разгледзець той пушысты сівы шар, які распусціўся на месцы адцвіўшай складанай кветкі адуванчыка, то будзе відаць, што ён складаецца з мноства паасобных маленькіх плодзікаў і што ў кожнага плодзіка ёсць даўгі адростак з пушынкай на канцы (рыс. 1). Варта толькі падуць ветру, як пушыстыя плодзікі лёгка адрываюцца ад белай галоўкі адуванчыка і разлятаюцца ў паветры. Вецер можа занесці іх на дзесяткі кілометраў ад месца іх радзімы.

Такім самым спосабам распаўсюджваюцца ветрам лятучыя плодзікі чартапалоху, асоту і некаторага іншага пустазелля.

Файл:Рыс. 2
Рыс. 2. Лятучае насенне і плады дрэў: 1 - насенне елкі, 2 - насенне сасны, 3 - плодзік бярозы, 4 - плод клёна, 5 - плод ясеня, 6 - раскрытыя каробачкі вярбы з разлятаючымся насеннем.

Вецер садзейнічае рассейванню насення і ў многіх нашых лясных дрэў (рыс. 2). У елкі і сасны на спелых шышках у сухое надвор'е адтапырваюцца паасобныя лусачкі, і з пад іх высыпаецца крылатае насенне, якое і падхватваецца ветрам.

У асіны, топаля, вярбы насенне развіваецца ў маленькіх пладах - каробачках: ужо ў самым пачатку лета гэтыя каробачкі растрэскваюцца, і вецер выдувае з іх паспеўшае пушыстае насенне.

На гэтым насенні ёсць мноства тонкіх валокнаў. Дзякуючы гэтаму насенне доўга носіцца ў паветры, і вецер разносіць яго ўсюды.

У клёна, вяза, ясеня і