Перайсці да зместу

Старонка:Тецюрэў. Прыродазнаўства 4 кл. (1945).pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

УВОДЗІНЫ

У гэтым падручніку мы азнаёмімся з рознымі прадстаўнікамі свету раслін і разгледзім, як яны прыстасаваны да тых умоў, у якіх яны растуць. Мы даведаемся тут, як чалавек вывеў і выводзіць розныя сарты культурных раслін. Мы даведаемся, якое значэнне маюць культурныя расліны ў нашай народнай гаспадарцы.

Далей мы азнаёмімся з рознастайнымі жывёламі і прасочым, як яны прыстасаваны да ўмоў свайго жыцця. Мы даведаемся, якое значэнне маюць многія з гэтых жывёл, напрыклад рыбы, птушкі, звяры для нашай соцыялістычнай гаспадаркі. Мы азнаёмімся таксама і з паходжаннем днашых дамашніх жывёл.

Пасля гэтага мы будзем вывучаць будову і жыццё чалавечага цела. Пры гэтым мы даведаемся, якое ёсць падабенства ў чалавека з жывёламі і ў чым заключаецца адрозненне чалавека ад жывёл. Мы даведаемся і аб паходжанні чалавека.

Усё гэта нам трэба вывучаць для таго, каб правільна разумець прыроду, каб навучыцца авалодваць прыродай і скарыстоўваць яе ў нашым соцыялістычным будаўніцтве. Усе гэтыя веды нам неабходны, каб стаць актыўнымі і свядомымі будаўнікамі нашага соцыялістычнага грамадства.