Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВАРТАУНІК


1

Ночанька цёмная голаву зьвесіла.
— Сумны ты, дружа?
Знаю, ня весела!

2

Шорах пачуецца, постаць надходзе,
думка адна: бязумоўна зладзей!
Хто-ж яго ведае, хто разгадае,
Кажуць, што ночанька гора стварае?
Крамы жалезныя. Сэрца слабое.
Страх неразлучны з імглістаю цьмою.

3

Часта ўначы валацугі праходзяць.
ведаеш, дружа, ня кожны з іх злодзей.
Часам, бывае, падыйдзе каторы,
дасьць закурыць, ад душы пагаворыць,
сядзе ля брамы, такі ужо звычай,
сьмела, ня бойся іх, брат-вартаўнічы.

4

Глуха на вуліцы. Скованы камень.
Зьзяе ліхтар, нібы зорка ў тумане.
Гутарку з стрэхамі, страшна парою,
цемень заводзіць з сыпучай імглою.