Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МЕНСКІ РЫТМ


Тым кажу,
каму наша песьня чужая;
праводжу
мяжу,
пачынаю.

1

Нырай, фабрычны дым,
у дрыжачую сонную сінь, —
вясёлы юнацкі уздым
пачуеш у песьнях машын.

Прыкры табе гэты дым?
Точыць сэрца тваё, як туман!
Нырай, фабрычны дым!
Расьсьцілай свой дыван…

Зьвіні, сьпеў малады:
Завод, бі ў барабан!
Дым гэты нашых фабрык
праглыне далікатныя вочы.

Страшна?
Сэрца дрыгвою стакоча?
А як чорныя, хворыя фарбы
ліжуць твар рабочых,
вам ня цікава?