Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А на эстрадзе,
на віолёнчэлі
мастак
„абнашываў“
фокстрот.

І тут падросткі,
спрытныя дзяўчаткі,
кветкі ім падносяць —
тульпаны, ружы,
ландыш.

І проста-проста
сінь іх вачанятак
калосіць
нянавісьць
да нэпманскае
банды.

І, здаецца, вечар
добры, цёплы вечар,
зорны вечар,
слаўны,
і чаго-ж?

Толькі мне тут, чалавеча,
мне ня быць у гэтым сьвеце

Гэты гоман, крык забаўны
ў сэрца б‘е, як фінскі нож.
Усё-ж люблю,
а хто ня любіць
вуліцу-раўніну?