ВУЛІЦА
Сягоньня я акінуў вокам вуліцы вірлівае жыцьцё. Па каменьнях-бруку, цьвёрдым крокам я іду, ўздымаю пыл высока, топчучы мяшчанскае сьмяцьцё.
Вуліца… Ой, спавіла мяне ты гоманам аголена-глухім. Квіта!
Больш ня буду звонкаю монэтай песьні разьліваць па кафэ-піўным. Хай дурэюць, хай сваволяць, валацугам — тротуар папас.
Я зьдзівіўся, як ніколі, я зьдзівіўся ў першы раз:
Гул гораду па бруку рыкашэтам,