Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пайду я прасторам
лясной Беларусі,
пайду па шляхох беларускіх далін.
Горад, мой родны, я не зракуся
гучных мэлёдый сталёвых машын.

Толькі прайду я
далінай вазёраў,
там — пакарчуем палын-траву.
Зноў я вярнуся, вярнуся ў свой горад
і пакланюся яго хараству…

1926 г.

|}