Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/295

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

5

Беларусь у Янкі Купалы
безназоўнаю векавала.

А ў Якуба Коласа
і пазбаўленая права голасу.

У Бядулі — бядой бядавала.
У Гартнага — ледзь бунтавала.

А выйшла —
безназоўная і безгалосая
па Чароту на вогнішчы босая.

Па Александровічу Андрэю
ахрысьцілася ў завеях

і цяпер завецца
Беларусьсю Савецкай