Гэта старонка не была вычытаная
9
Працоўныя гораду воляй авіты,
выйшлі на вуліцу,
выйшлі на мітынг.
Выбухам шчасьця
краіну клічуць —
змагацца, гарэць
за сусьветны Кастрычнік!
Паводкай прадвесьні
з песьняй
мільёнаў
праходзілі
поступам
гордым
колёны.
Праменьні, як дзеці,
на вуліцу лезуць,
з рабочымі разам
пяюць „марсельезу“.
На мітынг
з колёнай
узьвітай,
рабочай,
падхалімаж
па бруку крочыць.