Гэта старонка не была вычытаная
8
Усё пайшло на злом, на свалку.
Патрывожылі маршалка.
Давялося легіёнам
пад напорам войск чырвоных
уцячы, хоць руйнаваўшы
на шляху заводы нашы.
А з завулку гулка-конны
фланг прарваўшы — ўзвод чырвоных…
І эсэр ня траціць розум —
ён знайшоў савецкі лёзунг:
— З сэрцам чулым
ў нашым краі
вас, таварышы, вітаю!
З нашых плеч зышла гара.
Ура!
Таварышы!
ур-р-ра!