Гэта старонка не была вычытаная
4
Зазвычай, як году ня стане,
з надзеяй вітаюць другі.
Туга ішло навучаньне —
розум нікчэмнай вагі.
Жыцьцё мае тысячы шчылін…
Папоўскаму сыну, як сьлед,
дзьверы шырэй адчынілі
ў сталічны унівэрсытэт.
Маліся за здравых і мёртвых,
дзе трэба — схіліся, падмаж.
Выйдзеш у людзі! — Разгортвай
плянавы падхалімаж.
І ён — дзе падмажа, дзе зьліжа,
дзе пройдзе, а дзе падбяжыць.
Да мэты ўсё-ж блізіцца бліжай…
…Кожнаму хочацца жыць!?
Сягаючы „праўдай і верай“,
у лютаўскіх выбухах бур
стаў ён расійскім эсэрам,
здатным тварцом авантур.
Чыннасьць грамадзкая вабіць —
у Беларусі прыстаў.
І ў павятовым маштабе
дзеячам слаўленым стаў.