Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/275

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

3

Туманнымі пальцамі хмар
восень лісьце пажоўклае рвала.
Вецер біўся, як хвалі аб скалы,
і імглою бурліўся, як вар.

Няветліва восень прыйшла.
Як краты, сьціскаюць туманы.
Фурманкі дзьве золакам-рана
крануліся разам з сяла.

Паперадзе ўхутаны поп
ў гімназію сына завозіць.
Вучыць, але сэрца ў трывозе:
сына вязе й зямляроб.

І ён за свае за правы
трывогу ня мог не расьсеяць.
Тутэйшая наша Расея, —
поп і… гарадавы!

Папоўскі сынок, як друг,
залічаны быў, вядома.
А мусіў вярнуцца дадому
сын зямляроба — пастух.

Прыдушаны грудзі зямлі.
Бязьлітасна гойсае восень.
Дарога даўгая… Галосяць
Прысады галінамі ліп.