Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/222

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прад сьмерцю, так! Бо хто таму дасьць веры.
каб барацьбіт, выдатны комуніст,
згніваў, бы ўвосень жоўты ліст,
заплёваны прахожымі на скверы?

Прычына ёсьць. Яна, як цьвёрды камень,
што лёг на сэрца мёрзлае зямлі…
Як птушкі ў вырай, думкі так плылі,
і твар каробіўся ў абоймах разважаньняў…

— Краіна Беларусь, — была яна нязнанай
стагодзьдзі доўгія ў гісторыі людзкой.
Як водгульле лясоў, уздыме голас свой,
гінуў ён, заглушаны, загнаны!..

Цяпер — рэспубліка. Гарыць жыцьцём інакшым,
сягае ўперад з славай заваёў!
З якою радасьцю сагнем жыцьцё сваё
ў імя вялікай будучыні нашай…

Такой развагаю захопліваўся часта
Лявон Рыгоравіч (выдатны чалавек!).
Каб атрымаць вясёлкавы эфэкт,
ён карыстаўся мэтодам контрасту.

Захоўваў веру ў будучыню гэту,
I ён спаткаў яе. Галоўнае адно,
што ён заўсёды дум сваіх старно
не пакідаў бяз ясна-ўпартай мэты.

2

— Відаць абрыдзела табе мая гаворка?
А добра, што спаткаліся з табой.
Душу адвёў… На сэрцы гэтак горка…
Дасада чортава... Хадзіў, як сам ня свой.