Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— „Паны між сабою б‘юцца,
а трасуцца
ў мужыкоў чубы“.
Сокалу крыльля абрэзаць —
Сокал ня будзе лётаць.

Ня стрымаць пролетарскіх узьлётаў —
ні мітральезай,
ні кулямётам.

Ад зор і да зор суткі,
Дваццаць чатыры гадзіны.
Кожная краіна,
там —
як простытутка —
прабіваецца на рынак.

Рабочы бяз працы.
Чуеш, —
у муках народзіцца радасьць!
Галодны паход — будуе
рэволюцыі
людзкую
барыкаду.

Якая розьніца?
Адна-ж бяда-пакута
у ткачоў і Беластоку,
і Ліёну,
і Калькуты.