Гэта старонка не была вычытаная
Якая розьніца?
(хоць шлях змаганьня свой там!)
Ці токар з Токіё,
ці з Вены,
ці з Дэтройту?!
Адным агнём гараць
агнём (зазыўным!) вочы.
Ніякай розьніцы. І там —
і там —
рабочыя!
На фронт, таварышы!
На фронт, энтузыясты!
Такія дні —
стракаюцца
ня часта…
у барацьбе, за працаю
што-дзень, сабе
прыблізім —
заваёваны
Ў баёх
соцыялізм!
1930 г.
|}