Гэта старонка не была вычытаная
4
І ў гэты вечар
і вецер ня выў…
Меў вочы, як сьвечы,
гарадавы.
Глуха ў завулках, —
бяднота, гальлё.
Лахмоцьце прытулак
падпольлю дало!
Ні хлеба, ні сала,
галодная сьмерць.
Рабочы ў падвалах
выкоўвае сьмерч.
І рвецца з падпольля:
„Далоў царскі стан!“
Ня будзе Менск болей
кафэ-шантан.