Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/175

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

3

І ў гэты вечар
і вецер ня выў,
і сьнег карцеччу
у вочы ня біў.

У горадзе звонка,
вітрыны, агні;
гудуць беспрасонку
і ночы і дні.

Са сьвістам ізвозчык
імчыцца з гары.
Вярбуюць на плошчы
кіно-ліхтары.

Оркестра склікае
ў кафэ-рэсторан.
Тракцір забаўляе
песьняй цыган.