Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

УСТАНОЎКА


Як сонца — агніста,
Як сэрца — няспынна,
працай віхрыстай
узьнята краіна.

Выбухам творчым,
Як іскрамі горн, —
вышлі рабочых
брыгады
на фронт.

Песьні, як вочы,
запалам гараць…
— Таварыш, рабочы,
ты мусіш —
— дагнаць!

Краіна ў паходзе!..
Рабочых брыгады
фабрыкі ўводзяць,
нібы барыкады.

Тлей, векавая
балотаў пятля!
Межы зьнікаюць!
— Паўстала зямля!