Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЬМЕРЦЬ РЫБАКА


Што шуміш так, мора,
гулам нясьціханым,
гулам хвалі чорнай,
хвалі раззлаванай?

Ледзь відно, далёка,
там, на небасхіле —
парус адзінокі
ў хвалях абясьсілеў.

Дый вятры ганяюць…
Жудасна ў палоне.
Белай пенай грае
страшнае прадоньне.

Кончыцца бядою,
толькі так, няйначай.
Абвіе журбою
вецер кут рыбачы.

А каму па сілах
дужацца са штормам?
Вецер над магілай
хваляю прыгорне.

Шумна чайкі строем
спуджана крыляцца:
сьмерць не за гарою,
страшна аглядацца.