Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕРАД БУДУЧЫНЯЙ


Ішлі гады. На хвалях мора шквалам
схіляў наш парус раззлаваны шторм.
За валам вал ляцеў на нашы скалы,
разьбіты кідаўся ў падножжа цёмных гор.

А вецер гнаў за валам вал навалай,
схіляў наш парус раззлаваны шторм.

Ідуць гады. І бліжай з хваляў мора
агні віднеюцца далёкіх берагоў.
У зьзяньні тым, у залатым сузор‘і
ўзрастае будучыня, радасьць новых слоў.

Зямля вялікая! Вялікія прасторы —
агні віднеюцца далёкіх берагоў!


1927 г.