Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Распалім горны,
Моц разгорнем,
разбурым краты змрочных дзён.
І пойдзе сонца
ў шлях прасторны
напорам —
трактарных колён.
Хай сёньня пот,
няхай напружнасьць!
хай грудзі ў творчасьці гараць!
Мы пачалі
і скончыць здужым
комуне шлях цэментаваць!

1928 г.

|}