Перайсці да зместу

Старонка:Творы (Александровіч, 1932—1933). Кніга 1.pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вялікі шлях прайшлі.
Былі ахвяры ў нас. Але перамаглі!
А колькі прыдзецца змагацца нам яшчэ,
каб вызваліць братоў з скляпеньняў беспрасьветных,
каб наш агонь, агонь ідэі зьзяў ярчэй,
шырокім зарывам, сусьветным.

Вялікі шлях прайшлі.
Ў паходах мы расьлі.
Сусьвет — айчына нам. Ня знаем межаў, нацый.
Мы гартаваліся ў агнёх вялікай працы!
Гісторыю жыцьця, змаганьне, дасягненьне —
зброшуруем з сонечных праменьняў!

Менск, 1925 г.

|}