Да 330 стар. …сюда (в Коктебель) с‘езжаются представители литературного, музыкального. художественного мира…
Коктебель у значнай ступені дзякуючы поэту Максіміліяну Валошыну, які ў ім жыў, стаў курортам, асабліва ўлюбёным пісьменьнікамі і мастакамі. Апроч вялікай дачы Валошына ў Коктэбелі знаходзілася дача цяпер нябожчыка публіцыста Рыгора Пятрова. Таксама гэтае месца спадабалася і вядомаму белетрысту Верасаеву, які тут мае сваю дачу.
— …Кандинский, Лентулов… Кандзінскі і Лянтулаў — прадстаўнікі найбольш левага кірунку ў малярстве таго часу.
У даным артыкуле М. Б-чам у расійскім тэксьце ўжыты беларусізмы — „выгляд“ (318 стар.), „безлесыми“ (зам. безлесными, — 382 стар.).
63. Из В. Стефаника. I. Кленовые листочки. II. Смерть. Перадрук з газ. „Голос“ 1916 г. №№ 129 і 137.
У „Голосе“ да першага апавяданьня быў загаловак: „Из рассказа „Кленовые листочки“.
Украінскі пісьменьнік Васіль Стэфанык нарадзіўся ў 1871-м годзе. Тэматыка яго апавяданьняў зьвязана з жыцьцём бяднейшага сялянства. Абодвы апавяданьні, якія пераклаў Багдановіч, зьяўляюцца ўзорамі гэтае тэматыкі.
Да 336 стар. Пёс стоял с открытой пастью; так же и он разевал свой рот. У украінскім тэксьце гэтае месца чытаецца: „Пес мав роззявлену морду, и вин и соби рота роззявляв“. (Васыль Стэфаник. Оповидання. С. Петербург. 1905. — Ст. 126-127). „Кленови листки“
Да апавяданьня „Кленовые листочки“ у тэксьце „Голоса“ знаходзіліся дзьве вынаскі: да слова „криница“ — ключ (334 стар.) і да слова „кулеши“ — кушанье (336 стар.).
64. Каменщик. Перадрукоўваецца з газ. „Нижегородский листок“ 1915 г. №№ 94 i 98.
Пераклад твору украінскага пісьменьніка І. Франко.
Пісьменьнік І. Франко (1856—1916) быў сынам каваля. Сваю літаратурную чыннасьць ён пачынае пераважна з тэм аб жыцьці эксплёатаваных клясаў. За свае соцыялістычныя пераконаньні І. Ф. некалькі разоў сядзеў у турме, адкуль кожны раз выносіў большую ўпэўненасьць у правільнасьці сваёй ідэёвае позіцыі. Апавяданьне „Каменщик“ паводле сваёй тэмы набліжаецца да твораў групы яго апавяданьняў з быту рабочае клясы[1].
У тэксьце „Нижегор. листка“ ў большасьці выпадкаў стаіць „нарядчик“, але сустракаецца і „подрядчик“. Камісіяй прынята „нарядчик“.
- ↑ О. Дорошкевич. „Підручник історії української літератури“ Харків. 1927. стар. 148—155.