Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/487

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У ВАГІ рэдакцыяй, як папраўка да паданых ім зьвестак. Магчыма, што некаторыя іншыя заўвагі ў брошурах, Червонная Русь" і "Угорская Русь" (ацкуль і перадрукоўваюцца артыкулы з аднолькавым загалоўкам - №№ 29 і 30) былі зроблены ня аўтарам, а рэдакцыяй, але з тае прычыны, што аўтографаў да гэтых артыкулаў не захавалася, немагчыма ўстанавіць, што належыць Багда- новічу і што дадана рэдакцыяй. Да 196 стар. Земельное утеснение заставляет многих крестьян бросать хозяйство и, уезжать... в Америку. Трэба заўважыць, што украінская эміграцыя ў Амэрыку перад вайною 1914-га году набыла агром- ністыя памеры. Так у Амэрыцы зараз налічваецца звыш мільёну украін- цаў. Яны маюць тут свае політычныя, грамадзкія і нацыянальна-культур- ныя ўстановы, выдаюць звыш дзесятка газэт, некалькі часопісаў і многа кніг (М. Л.). Да 201 стар. ...они (закарпатские русские земли) были захвачены венграми... Пасьля доўгай упартай барацьбы з пераменным посьпехам. (М. Л.)-...она (Галиция) жила спокойно, войн не вела... У запраўднасьці Галіцкаму княству прыходзілася абараняць сябе ад вэнгерскіх і польскіх захватніцкіх імкненьняў. (М. Л.). Да 204 стар. Папа ...короновал его в Дорогичине... У 1253-м годзе. (М. Л.). Пробовал Даниил подбить литовцев итти... на татар, но тоже неудачно. Тады Данііл пачаў барацьбу сваімі ўласнымі сіламі. Пачынаючы 3 1254-га году ён зрабіў некалькі паходаў супроць татар Пабужжа і вёў з посьпехам барацьбу з так званымі,татарскімі людзьмі" (М. Л.). Да 205 стар. ...он (Болеслав) не пользовался доверием народа... Асабліва ім былі незадаволены з тае прычыны, што ён набліжаў да сябе па- лякаў-каталікоў адсоўваў прадстаўнікоў мясцовага магнацтва. (М. Л.). - Болеслав был отравлен... у 1340-м годзе. (М. Л.). Да 208 стар. Зноска (Жилось ему сравнительно легко. В Буко- вине удержалось православие.) ня ўвязана з тэкстам. Адсутнасьць аўто- графу не дае магчымасьці ўстанавіць, кім яна зроблена-аўтарам ці рэдак- цыяй (гл. вышэй заўвагу да 196 стар. гэтага ж артыкулу). Да 209 стар. "Народный Дом" зрабіўся потым асяродкам,масква- фільскага руху" (М. Л.). Да 210 стар. ...кружок, собравшийся вокруг М. Шашкевича. Мар- кіян Шашкевіч (1811-1843) —галіцкі украінскі поэт, які першы стаў пісаць чыста народнаю моваю. У 1837-м годзе ён разам з сваімі аднадумцамі 1. Вагілевічам і Я. Галавацкім выдаў зборнік "Русалка Дністрова", якім па- кладзены пачатак новае украінскае літаратуры ў Галіцыі. (М. Л.). Да 211 стар. "Науковое товариство імени Шевченка"... выпустило более ста научных сборников. Да 1914-га году гэтае таварыства выдала больш за 300 зборнікаў і зараз з посьпехам вядзе сваю працу, ня гле- дзячы на ўсе цяжкасьці цяперашняга жыцьця Украінскае Галіцыі пад ула- даю Польшчы. (М. Л.). Да 211 стар. Выступил ряд писателей, известных своими расска- зами и стихотворениями... Аб украінскіх пісьменьніках Галіцыі падра- бязныя зьвесткі гл. у працы акадэміка С. А. Ефрэмава „Історія українського письменства". (М. Л.). Да 211 стар. ...загорелась настоящая война. У выніку імпэрыялі- стычнае вайны Галіцыя ўвайшла ў склад Польшчы, Букавіна-у склад Ру- мыніі, а Падкарпацкія землі дасталіся Чэхіі. (М. Л.). Апошнія радкі артыкулаў Червоная Русь" і "Угорская Русь" (№№ 29 і 30), у якіх М. Б. вы казвае свае погляды на вынікі імпэрыялі- стычнай вайны, камісія знайшла магчымым апусьціць, бо яны ня маюць не- пасрэднае сувязі з зьместам гэтых гісторыка-этнографічных нарысаў. 370