Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/482

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Да 149 стар. Мы (беларусы) — вялікі народ. нас дванаццаць мільлёнаў. Глядзі вышэй заўвагу да артыкулу "Белорусского возрождения" (№ 19, -да 121 стар.").

22. Белоруссы. Перадрук з час., Национальные Проблемы", Мо- сква, 1915, № 2. Артыкул „Белоруссы" зьяўляецца пераапрацоўкаю артыкулу „Бело- русское возрождение" (№ 19). Часам гэтая пераапрацоўка зроблена ў бок больш пашыранага этнографічнага нарысу аб беларусах наогул; канец-жа артыкулу, наадварот, зьяўляецца скарачэньнем „Белорусского возрождения". Да 151 стар. ...русских ...величин... гл. заўвагу да 13 старонкі. Да 155 стар. ...Кроме „Нашай Нівы" выходили сельско-хозяйствен- ный орган "Саха", литературно-публицистический временник „Маладая Беларусь", католический еженедельник „Bielarus", журнал для детей "Лучынка" и для студенчества „Раніца“. „Саха" выдавалася ў Менску, „Маладая Беларусь" у Пецярбурзе суполкай "Загляне сонца і ў наша ва- конца", вышлі 3 выпускі 1912-1913 г.: Biełarus" пачаў выходзіць у 1913 г. у Вільні, Лучынка" - выдавалася не для дзяцей, — гэта быў літаратурна-на- вуковы месячнік беларускай моладзі, выдаваўся ў Менску Уласавым; для дзяцей ім-жа выдавалася, Іскра“; „Раніца" вышла ў Пецярбурзе ў 1914 г. толькі ў адным нумары. 11 23. На Белорусские темы. Перадрук з час. „Украинская Жизнь " 1916 г. № 2 ст. 80-85. Захавалася 2 старонкі аўтографу гэтага арты- кулу (1,23). Да 161 стар. Одной русской культурой на свете было бы больше. Слова "русский" аўтарам, як відаць, ужыта ў разуменьні, усходня-славян- (гл. заўвагу да 13-й стар.). 24. Белорусский беженский приют. Незакончаны артыкул. Друку- ецца з чарнавога вельмі нячытэльнага аўтографу (1, 3, 2). М. Багдановіч, як вядома з успамінаў аб ім, наведаў бежанскі прытулак у Ратамцы хутка пасьля свайго прыезду ў Менск у восень 1916-га году. На тэй падставе, што артыкул пачынаецца словамі: "Недавно мне довелось побывать в одном из немногих беженских приютов", можна лічыць, што напісаны ён быў у канцы 1916-га году. y anice рукапісаў, які быў зроблены пры ўдзеле бацькі поэты, арты- кулу нададзены загаловак, Аб Ратамскім прытулку". У адпаведнасьці з тэк- стам камісіяю загаловак зьменены; ён адзначаны зоркаю. Спачатку артыкулу, пасьля слоў, где обучение ведется по-белорус- ски", аўтарам быў устаўлены сказ, які ён потым закрэсьліў: еще недавно о возможности такого обучения приходилось только мечтать". 25. Голос из Белоруссии. Друкуецца з аўтографу (1, 14). У канцы артыкулу рукою аўтара прыпісана: „Минск, Губернское Земство, Максиму Адамовичу Богдановичу". Як вядома, у Менск М. Б. прые- хаў у восень 1916-га году, — значыць гэты артыкул мог быць напісаны не раней восені 1916-га году. Да 169-170 стар. У сказе мы ведем к растрате результатов гро- мадной, многовековой духовной работы"... як відаць аўтарам апушчана дапаўненьне да дзеяслова „ведем", але можа ён тут хацеў сказаць "идем"? 26. Деятельность Минского беженского комитета. Перадрук з „Укра- инской Жизни" 1917 г. №№ 1-2, 3 стар. 104-106. Да артыкулу была дадана рэдакцыйная заўвага: от нашего коррес- пондента". 365