Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/481

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Валенрода“ Мицкевича, поэма „Братом Ліцьвінам“, юмористические повести „Паўрот Михалка“, „Быхаў“, „Гутарка з пляндроўкі на зямлі Латыскай“ и т. п. Дарэўскі-Вярыга, сучасьнік Дуніна-Марцынкевіча; назвы яго твораў Багдановіч, відаць, узяў з Кіркора („Живописная Россия“, III, 327), але гэтыя творы ня былі надрукаваны і пашыраліся ў рукапісах, — гл. Карскі, ор. с., стар. 66.

Да 131 стар. …поэты Ялеш Франциш Вуль, Н. Короткевич, Юлиан Лясковский, Якуб Т-ки, Юлиан Мрочек и мн. др. Jaheli Prancisz Wul (запраўднае прозьвішча яго Franciszek Eligiusz Karaffa-Korbut) памёр у Варшаве ў 80-х гадох; у яго, згодна паведамленьню Р. Зямкевіча, у Варшаве зьбіраўся беларускі гурток (Плуг-Петкевіч А., Каразынскі і інш.). Ў Альбоме, прысьвечаным Дарэўскаму-Вярыгу, зьмешчаны адзін верш Вуля: „K dudaru Arciomu at nad dźwinskaha muzyka“ (Wiciabsk, 23 marca 1859). Там-жа зьмешчаны і вершы Н. Короткевіча і Якуба Т-кі, якіх памінае Багдановіч. Што да Юліана Ляскоўскага і Мрочака, дык аб першым вядома, што ён зьяўляецца аўтарам польскага зборніка „Białoruski Bandurysta“ (Wilno, 1861) і, відаць, пісаў вершы па-беларуску, а адносна другога вестак няма.

Да 132 стар. „Хвэлька из Рукшэниц“ (Феликс Топчевский) поэта родам з Лепельскай шляхты, яго вершы маюцца ў рукапісах Ольгерд Обухович. Пісьменьнік-поэта (1840-1898), пісаў сатыры на зямляўласьнікаў, рабіў пераклады з розных польскіх і расійскіх аўтараў.

Да 132 стар. (зноска) …стихотворения Блуса… Прозьвішча Блус не ўстаноўлена.

Да 133 стар. Апанас Кисель. Яму прыпісваюць антырэволюцыйную брошуру „Беседа старога вольника з новым“. — Ян Шемет-Полочанский. Яму прыпісваюць „Панскае ігрышча“. Егалковский — інжынэр; яму належыць твор "Лятэстат". Адам Гурынович належаў да рэдакцыі нелегальнай газэты „Гоман“; выдаў кніжку „Dziaćka Anton, albo hutarka ab usim czysta, szto balić“.

Да 143 стар. …инициатор и руководитель „Нашай Нівы“ А. Новина. А. Новіна — псэўдонім беларускага крытыка і публіцыстага Антона Луцкевіча. — Л. Гмырак. Лявон Гмырак, Заяц Б. — псэўдонімы Мячыслава Бабровіча, які пісаў апавяданьні і крытычныя артыкулы, (памёр у 1915 г.).

У брошуры, з якой друкуецца даны артыкул, прозьвішчы беларускіх аўтараў паданы Багдановічам у расійскай транскрыпцыі і пры перадруку пакінуты бяз зьмены; што-ж датычыцца назваў беларускіх твораў, дык у іх аўтарам брошуры была дадзена зьмешаная транскрыпцыя (беларуская і расійская), якая пры перадруку па магчымасьці перакладзена на беларускую.

20. О гуманизме и неосмотрительности. Перадрук з „Украинской Жизни“ 1914 г. (№№ 11-12).

Захаваўся аўтограф прыблізна на тую-ж тэму з пачаткам артыкулу „Этнографическая Польша“ (1,6), у якім М. Б. адказвае на думку Курнатоўскага, што Сакольскі і Беластоцкі паветы Гродзенскай губ. і Аўгустоўскі павет Сувальскай губ. населены палякамі.

21. Хто мы такія? — Перадрук з зборніку „Што трэба ведаць кожнаму беларусу“. Выданьне „Вольнае Беларусі“, Менск, 1918 г.

Дзьве старонкі аўтографу гэтага артыкулу была пераданы ў Камісію Я. Ю. Лёсікам (XIV, 2). На думку Я. Лёсіка рукапіс гэтага артыкулу (з якога ён і быў выдрукаваны ў зборніку), можа быць аднесены прыблізна да 1914-1915 г. Калі прыняць пад увагу, што даны аўтограф знаходзіўся ў архіве газ. „Вольная Беларусь“, дык напісаньне яго можна аднесьці да 1915-га году, бо і іншыя выдрукаваныя ў гэтай газэце творы М. Багдановіча задатаваны 1915-м годам, як напр. „Забыты шлях“ (артыкул № 8), „вершы беларускага складу“ (т. 1, № 86).